Шчасце ў нас у сярэдзіне!




Па-за старонкамі рускай класікі

У гэтым годзе “Вайна і свет” Льва Талстога вывучаліся найбольш старанна. Настаўніца літаратуры нібы звар’яцела: замест патрэбных пятнаццаці ўрокаў яна правяла амаль не ўдвая больш. Часам здавалася, што яна зачыніць дзверы школы з сярэдзіны і не выпусціць нікога адтуль да таго часу, пакуль велічны раман не будзе прачытаны ад першай і да апошняй старонкі. Ды што там прачытаны! Аналітыцы надавалася такая ўвага, што здавалася, быццам  асобныя эпізоды тэксту проста жыццёва неабходныя кожнаму дзеля асабістага шчасця і цытаваць іх на памяць трэба будзе нават праз гады ў самых неверагодных сітуацыях.
Перагорнута апошняя старонка…  А ў галаву лезуць розныя пытанні, пачынаючы з класічнага, хто на самай справе  з’яўляецца рухаючай сілай гісторыі да больш філасофскіх: хто мы такія? куды рухаемся? як адрозніць сапраўдныя пачуцці ад вытанчанай падробкі? у чым заключаецца шчасце  і сэнс жыцця?
Дзякуючы дзядулі Талстому, мімаволі прыйшла да высновы, што шчасце змяшчаецца … ўнутры нас. Не згодныя са мной? Тады успомніце сітуацыі са свайго жыцця, калі вы адчувалі сябе шчаслівымі. Што вы пры гэтым рабілі? З кім былі? Што ці хто быў у вашым асяроддзі? Шчасце мы носім з сабой у сэрцы. А яно нібы лампадка, якая то гарыць, то згасае. Але агеньчык, ад якога яна загараецца, – ў нашых руках.
Напэўна, кожны ўзгадае, сітуацыю, калі атрымліваў жаданае, адпачываў на самым лепшым курорце, вячэраў у добрым рэстаране, а шчасця не было… Бывала? Так, бывала! А можна было прасядзець увесь вечар на лавачцы ў парку, паехаць да бабулі ў вёску, застацца на ўсё лета дома і быць пры гэтым шчаслівым, адчуваць ўнутраную гармонію  і радасць ад свайго жыцця ....
Назіраючы за класічнымі героямі Льва Талстога, прыходзім да высновы, што шчасце жыве ў сярэдзіне кожнага з нас. І непрыгожая дзяўчынка, якая хацела паляцець у неба, рабіла глупствы, губляла і памылялася, але ўмела радавацца дробязям і шчодра дзялілася гэтай радасцю з іншымі, у фінале аказалася значна шчаслівейшай, чым прыгажуня, крэда якой – толькі карысны разлік. Жыццё – складаная штука. Але ісці па ім будзе значна лягчэй, калі недзе ў сэрцы цепліцца агеньчык, які свеціць  не толькі нам, але і наваколлю.

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Избавление от иллюзий

Надежда