Сыпле з раніцы дождж і даволі густы. Восеньскае надвор’е агортвае душу сумам. Разам з дажджом хочацца плакаць. Аб чымсьці мінулым, няздзейсненым, але да болю жаданым. Смутак мацней хапае за горла, па кроплі выдушваючы вільгаць з вачэй. А ты шукаеш вінаватых. “Гэта нудны восеньскі дождж змывае ўспаміны аб шчаслівых імгненнях сонечнага лета. Дробны, як пыл , ён адбірае апошнюю радасць… ”, – думаеш ты і адчуваеш, што цябе ужо амаль няма ў гэтым свеце. Толькі дождж, дождж і дождж... Але дождж не вінаваты. Ён сыпле для таго, каб ты ўзгадала сонечны ліпень, буйства фарбаў, духмяныя кветкі, смарагдавую траву. А можа ён загадвае табе нарэшце спыніцца і сказаць:"Давай пагаворым". І за кубкам гарбаты выказаць тое, што не было сказана дагэтуль, што не асэнсоўвалася пры імклівай хадзе, што адчувалася, але не апраналася ў словы. А калі дождж, і на небе хмары, душа больш аголена і шчырасць льецца з яе. А яшчэ дождж для...