Сообщения

Сообщения за октябрь, 2018

Кветкі таксама лаюцца

Изображение
Перад хатай старога Ігната   разбіты   кветнік.   Ружы, лілеі, вяргіні, макі буйна цвітуць па чарзе,   і кветнік з ранняй вясны і да позняй восені вабіць рознакаляровай прыгажосцю. Ігнаціха   старанна знішчае пустазелле, падварушвае глебу, прыбірае сухое лісце і галлінкі і здаецца наваколлю добрай гаспадыняй. Толькі не ведае яна галоўнага: чароўныя кветкі, нібы яе недарэчныя суседкі,    строяць козні, раўнуюць, зайздросцяць і пляткараць адна на адну, бо нават у шыкоўным кветніку цяжка ўжываюцца паміж сабою розныя па характару асобы. Галава пярэстай Вяргіні ўвесь час павернута ўбок   Чырвонага Мака, а ён, хоць і   паглядвае на яе так, што ўсім здаецца, быццам іх аб’ядноўвае   нейкая таямніца, але паспявае   нахіляць сваю пунцовую галоўку   да кожнай кветкі, якая расцвітае побач, і шле ёй свой чароўны дурман. “Я адзіная кветка чырвонага колеру, таму ўсё тут будзе так, як хачу я”, – думае Мак, але ўголас гаворыць зусім ...