Скажы “стоп” чужому негатыву!




– І навошта я пайшла ў гэтую магістратуру – не  разумею... Працаваць? Але куды? Я ўладкавалася тут у адно месца, але мне не спадабалася... Клічуць у іншае, але мне таксама не падабаецца... А яшчэ ўчора бачыла свайго былога хлопца, і настрой зусім сапсаваўся...Яна сядзіць перада мной: маладая, прывабная, разумная. Сядзіць і ные. Усё ў яе дрэнна. Яна маладзейшая за мяне амаль у два разы, але такое адчуванне, што нас памянялі ўзростам. Мне весела і цікава жыць, а ёй ужо нічога не цікава. Толькі ные. Але, слухаючы пра тое, як цяжка выбіцца ў людзі, я міжволі адчуваю, як мой настрой псуецца.Нарэшце яна ідзе па сваіх сумных справах, а я, можа, з паўгадзіны адчуваю на сабе ўплыў яе песімізму. Мімаволі задаю пытанне: хто вінаваты ў чужым негатыўным ўплыве на нас? Той, хто ўплывае, ці мы самі? Як ні дзіўна, у абсалютнай большасці выпадкаў менавіта мы самі самастойна забіраем на сябе чужы негатыў. Як гэта адбываецца? А вось як.Першым каналам прытоку чужога песімізму становіцца наша здольнасць шкадаваць уяўную ахвяру. Уважліва паназірайце за сабой у той час, калі вы каго-небудзь шкадуеце, і вы заўважыце, што частка праблемы суразмоўцы нібы становіцца вашай асабістай праблемай. Вы лічыце кагосьці слабым, а сябе моцным і такім чынам бярэце на сябе яго праблему.Чужы песімізм перадаецца нам, калі мы слухаем незадаволенага чалавека і, каб «падтрымаць гутарку», згаджаемся з яго негатыўнымі выказваннямі: так-так, «жывем дрэнна», «грошай не хапае», «усе мужыкі сво...».Не наш, а чужы настрой авалодвае нами, калі мы «прымяраем» на сябе страшныя гісторыі, пачутыя з тэлеэкрана або ад знаёмых – так мы набіраем чужыя страхі і пачынаем баяцца нават таго, з чым у нас практычна няма шанцаў сутыкнуцца: навадненняў, землятрусаў, аварый або надзвычайных здарэнняў.Часам мы самі знаходзімся ў сумным стане, таму што нельга ўвесь час быць бадзёрым і жыццярадасным. Мы проста настальгіруем на тэму «дзе мае сямнаццаць год», а ў гэты час наш «імунітэт» да чужога негатыву зніжаецца, і мы хапаем яго літаральна на кожным кроку.Чым небяспечны чужы негатыў? Тым, што мы пачынаем адчуваць эмоцыі, якія не павінны адчуваць: баяцца таго, чаго з намі ніколі не было і раней не пужала, сумаваць без бачнай прычыны або па дробных падставах, хварэць такімі ж хваробамі, як хто-небудзь з знаёмых, трапляць у дзіўныя для нас сітуацыі... Мы пачынаем гаварыць пра нейкую чорную паласу ў сваім жыцці і сумаваць без усялякай прычыны. А можа, трэба толькі азірнуцца вакол сябе і зразумець: многае з таго, што нас трывожыць, увогуле не наша!  Трэба жорстка запытаць у самога сябе: «Колькі адсоткаў майго негатыву – чужое?», і першая лічба, што прыйдзе ў галаву, будзе вялікай і вернай. Скажыце “стоп” чужому негатыву – і жыццё заіграе рознакаляровымі фарбамі!



Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Избавление от иллюзий

Надежда