У нядзелю зранку ў краме адбыўся “канцэрт”. Спачатку маленькі артыст быў у добрым настроі і круціўся каля бацькоў, цярпліва чакаючы, пакуль тыя зробяць неабходныя пакупкі. Раптам у суседнім аддзеле дзіця заўважыла цацку сваёй мары і накіравалася туды. Праз хвіліну хлопчык ужо пакаваў у спажывецкі кошык нейкага чорна-чырвонага волата з рукамі, таўсцейшымі за талію. На жаль, бацькі яго думку не раздзялялі, і волат з кошыка вярнуўся на паліцу. Надуўшы губы, дзіця замахнулася на маці, якая не пажадала купіць яму чорна-чырвоную мару, і ціха заскуголіла. Штосьці сказаў незадаволенаму сыну бацька, на што маленькі тэрарыст гучна прагаварыў: “Купііі!”. Як падзейнічалі татавы ўгаворы, паказала наступнае аддзяленне “канцэрту”: дзіця ўжо не скуголіла і не патрабавала, а выкрыквала агідныя словы ў адрас бацькоў і рыдала, нібы па ўмерламу. Скончылася ўсё тым, што разгубленая маці х...
Комментарии
Отправить комментарий